АРЭХАЎСКАЕ, возера ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці
pdf

АРЭХАЎСКАЕ

Дата стварэння: 21.05.2025 15:58:34

Дата змены: 06.01.2026 11:01:40


location Google location Yandex

Арэхаўскае, возера ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці


Арэ́хаўскае

Возера ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці.

Размешчана ў басейне ракі Маларыта, за 17 км на паўднёвы захад ад горада Маларыта, каля аграгарадка Арэхава.

Каналамі злучана з ракой Маларыта і возерам Олтушскае.

Плошча 4,6 км², даўжыня 3,2 км, максімальная шырыня 2,1 км, максімальная глыбіня 2,1 м. Абʼём вады 4,4 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 10,6 км. Плошча вадазбору 221 км².

Катлавіна належыць да тыпу азёр-разліваў, плоская, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя, на поўначы і паўночным захадзе багністыя (утвараецца сплавіна). На ўсходзе марэнныя ўзгоркі вышынёй да 3–4 м.

Дно выслана сапрапелем, ля берагоў пясчанае. Моцна зарастае. Шырыня паласы надводнай расліннасці 150–200 м, каля заходніх і паўночна-заходніх берагоў сплавіна.

Водзяцца шчупак, лешч, верхаводка, карась сярэбраны, плотка, лінь, сомік амерыканскі, акунь.