Ба́шта
Рака ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Даўжыня 12,6 км.
Правы прыток ракі Ясельда.
Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны аграгарадка Нарутавічы. Вусце за 2 км на ўсход ад аграгарадка Сялец, праз які рака працякае.
Рэчышча на ўсім працягу каналізавана.