ВЕТЛІЦА, рака ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці
pdf

ВЕТЛІЦА

Дата стварэння: 22.05.2025 09:17:23

Дата змены: 10.06.2025 08:45:33


Ве́тліца

Рака ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Даўжыня 30 км.

Правы прыток ракі Прыпяць.

Пачынаецца за 3,5 км на паўночны захад ад аграгарадка Беражное. Вусце на 3 км вышэй ад месца ўпадзення ракі Смердзь у Прыпяць.

Рэчышча ад вытоку да вёскі Малыя Арлы на працягу 6 км каналізаванае.

У ніжнім цячэнні працякае па тэрыторыі ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць».