ЗМЕЙКА, Дзвея, рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці
pdf

ЗМЕЙКА

Дата стварэння: 22.05.2025 10:11:03

Дата змены: 04.12.2025 13:00:08


Зме́йка

Іншая назва: Дзвея.

Рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Даўжыня 26 км.

Левы прыток ракі Уша.

Пачынаецца за 1,5 км на ўсход ад вёскі Стайкі Баранавіцкага раёна ў лясным урочышчы Галубоўшчына, упадае ва Ушу на заходняй ускраіне вёскі Малая Мядзвядка Карэліцкага раёна.

Плошча вадазбору 190 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 1,6 ‰.

У верхнім цячэнні прымае сцёк з густой сеткі асушальных каналаў і двух прытокаў з аднайменнай назвай.

Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйнай сістэмы.