Дата стварэння: 22.05.2025 10:24:06
Дата змены: 10.06.2025 08:45:39
Лесава́я Рэ́чка
Рака ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Даўжыня 13 км.
Левы прыток ракі Маства.
Пачынаецца за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікія Вікаравічы, вусце за 6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Хотамель. Працякае па забалочанай мясцовасці ў межах Лунінецкай нізіны.
Рэчышча каналізавана часткова.
Водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, верхаводка, карась залаты, пячкур, язь, плотка, лінь, ёрш, акунь.