МАСТВА, рака ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі і ў Ровенскай вобласці Украіны, у верхнім і сярэднім цячэнні называецца Льва
pdf

МАСТВА

Дата стварэння: 21.05.2025 15:51:24

Дата змены: 08.01.2026 11:34:20


Маства́

Рака, у верхнім і сярэднім цячэнні называецца Льва.

Рака ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі і ў Ровенскай вобласці Украіны. Даўжыня 172 км (у межах Беларусі 80 км).

Левы прыток ракі Сцвіга. Асноўныя прытокі ў Беларусі: Мышанка, Лесавая Рэчка (правыя).

Пачынаецца ў Ракітнаўскім раёне (Украіна), працякае па нізіне Прыпяцкае Палессе. Вусце каля аграгарадка Кароцічы Столінскага раёна.

Плошча вадазбору 2 400 км², у т. л. у Беларусі 800 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10,1 м³/с. Агульнае падзенне ракі 64 м. Лясістасць тэрыторыі вадазбору 53 %.

Даліна невыразная, у верхнім цячэнні месцамі трапецападобная.

Пойма двухбаковая, шырынёй 0,3–5 км, пераважна забалочаная, парослая лугавой расліннасцю, хмызняком, месцамі лесам, у ніжнім цячэнні шмат зарослых азёр-старыц. У час разводдзя затапляецца на 1–2 тыдні.

Рэчышча ўмерана звілістае, разгалінаванае, у ніжнім цячэнні каналізаванае; мноства нізкіх пясчаных падтопленых астравоў і асяродкаў.

Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.

На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 50 % аб’ёму гадавога сцёку.

Рака ў сярэднім цячэнні працякае па мяжы ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Альманскія балоты».