Ку́таўшчынскае
Іншыя назвы: Кутаўшчына, Лізараўскае.
Вадасховішча ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчана на рацэ Сэрвач, за 20 км на поўнач ад горада Баранавічы.
Пабудавана ў 1950 г.
Плошча 1 км², даўжыня 5 км, максімальная шырыня 0,4 км, максімальная глыбіня 5 м. Аб’ём вады 1,35 млн м³.
Плошча вадазбору 124 км². Вадазбор узгорысты (разаранасць 50 %, залесенасць 10 %, забалочанасць 8 %). Сярэдні гадавы сцёк 23 млн м³. Моцнапраточнае.
Водзяцца шчупак, карась сярэбраны і залаты, плотка, карп, лінь, акунь. Рэчышчавае, перыядычна выкарыстоўваецца для сутачнага рэгулявання.
Збудаванні гідравузла: плаціна (даўжыня 430 м, максімальная вышыня 9,2 м), земляная дамба (даўжыня 266 м), вадаскід.
Выкарыстоўваецца для рэкрэацыі, аматарскага рыбалоўства.