АЛЬХОЎСКАЕ, вадасховішча ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці
pdf

АЛЬХОЎСКАЕ

Дата стварэння: 07.08.2025 15:07:09

Дата змены: 22.01.2026 13:03:56


location Google location Yandex

Альхоўскае, вадасховішча ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці


Альхо́ўскае

Вадасховішча ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Размешчана на рацэ Страча, за 26 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, каля вёскі Альхоўка, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Сарачанскія азёры».

Пабудавана ў 1951 г.

Плошча 0,7 км², даўжыня 3,7 км, максімальная шырыня 0,3 км, максімальная глыбіня 5,2 м. Берагавая лінія (даўжыня 12,2 км) моцназвілістая, ёсць невялікія залівы. Аб’ём вады 2,1 млн м³.

Плошча вадазбору 1140 км², у вярхоўі Страчы вадазбор плоскі, у сярэдняй частцы ўзгорыста-градавы (разаранасць 35 %, залесенасць 25 %, забалочанасць 17 %, азёрнасць 5 %). Моцнапраточнае. Сярэдні гадавы сцёк больш за 269,7 млн м³. Берагі абрывістыя (месцамі вышынёй да 7 м). Ёсць 3 астравы агульнай плошчай 0,1 га. Дно выслана глеем.

Збудаванні гідравузла: плаціна (даўжыня 150 м, максімальная вышыня 5,5 м), вадаскід, прырэчышчавая ГЭС. Выкарыстоўваецца для энергетычных мэт, прамысловага водазабеспячэння, рэкрэацыі, аматарскага рыбалоўства.