Судко́ва
Вадасховішча ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана за 7 км на захад ад горада Хойнікі, за 4 км на захад ад аграгарадка Судкова, каля вёсак Паташня і Барысаўшчына.
Пабудавана ў 1972 г.
Плошча 1 км², даўжыня 1,4 км, максімальная шырыня 0,8 км, максімальная глыбіня 3,3 м. Аб’ём вады 3,01 млн м³.
Плошча вадазбору 745 км, вадазбор раўнінны (разаранасць 20 %, залесенасць 65 %, забалочанасць 12 %).
Сярэдні гадавы сцёк 637 млн м³. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2 м. Наліўное, сезоннага рэгулявання. Напаўняецца праз сцёк ракі Віць.
Збудаванні гідравузла: агараджальная дамба (даўжыня 4,07 км), шлюз-рэгулятар, помпавая станцыя, напорны вадавод, вадавыпуск. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення сельскагаспадарчых земляў.