БЕЛІЦА, Лукаўскі канал, Лукаўскі навал, рака ў Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласці
pdf

БЕЛІЦА

Дата стварэння: 08.08.2025 13:17:35

Дата змены: 22.08.2025 12:21:36


Бе́ліца

Іншыя назвы: Лукаўскі канал, Лукаўскі навал.

Рака ў Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласці. Даўжыня 31 км.

Левы прыток ракі Добасна (басейн ракі Дняпро).

Пачынаецца за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Старая Кашара Рагачоўскага раёна, цячэ ў межах Гомельскага Палесся па слабахвалістай раўніне з плоскімі забалочанымі паніжэннямі, вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Малевічы Жлобінскага раёна.

Плошча вадазбору 197 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,4 ‰.

Рэчышча ў 1968 г. каналізавана на ўсім працягу. Рака прымае сцёк з сістэмы меліярацыйных каналаў агульнай працягласцю 168 км.