МІКАШЭВІЦКІ КАНАЛ, канал у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці
pdf

МІКАШЭВІЦКІ КАНАЛ

Дата стварэння: 09.10.2024 09:57:03

Дата змены: 24.12.2025 10:34:04


Мікашэ́віцкі кана́л

Суднаходны канал у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці.

Даўжыня 7 км, шырыня 30–50 м.

Праходзіць па забалочанай левабярэжнай пойме ракі Прыпяць.

Злучае Прыпяць з рачным портам Мікашэвічы (ніжэй ад упадзення ракі Лань, за 6 км на захад ад горада Мікашэвічы).

Пабудаваны ў 1974–1978 гг.

Рэканструяваны ў 1979–1980 гг. (паглыблены, збудаваны прычал).

Служыць для вывазу прадукцыі РУВП «Граніт».

У водах канала нерастуе судак.