ВЯСЕЙКА, Вясея; рака ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці
pdf

ВЯСЕЙКА

Дата стварэння: 31.10.2024 14:14:33

Дата змены: 29.12.2025 10:14:05


Вясе́йка

Іншая назва: Вясея.

Рака ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Даўжыня 28,1 км.

Левы прыток ракі Случ (басейн ракі Прыпяць).

Асноўныя прытокі: Сярэдняя Вясейка і Ніжняя Вясейка (злева).

Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.

Плошча вадазбору 307 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Шантароўшчына і цячэ па паўднёва-заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Вусце за 2,5 км на ўсход ад горада Слуцк.