СІПА, рака ў Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці
pdf

СІПА

Дата стварэння: 31.10.2024 14:20:42

Дата змены: 29.12.2025 13:30:52


Сі́па

Рака ў Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці. Даўжыня 26 км.

Левы прыток ракі Шчара (басейн ракі Нёман).

Пачынаецца каля вёскі Грабава Зэльвенскага раёна, упадае ў Шчару на паўночны захад ад вёскі Пясчанка Мастоўскага раёна.

Плошча вадазбору 147 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 1,7 ‰.

Пойма да возера Азяранскае пераважна на ўсім працягу забалочаная.

Рэчышча каналізавана ад вёскі Букштава да вёскі Малыя Азёркі Мастоўскага раёна і ад пункта за 1,4 км ніжэй ад возера Азяранскае да вёскі Баяры Курылавіцкага сельсавета Мастоўскага раёна.