pdf

ВЕТКА

Дата стварэння: 16.06.2023 09:07:16

Дата змены: 31.10.2024 10:01:11


location Google location Yandex

Ветка (месца масавага растрэлу)


ВЕТКА, горад

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў на вуліцы Савецкая ў горадзе Ветка.

ВЕТКА, горад

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў на могілках па вуліцы Дзмітрыя Кавалёва ў горадзе Ветка.

ВЕТКА, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму ў горадзе Ветка.

Ве́тка

Горад, цэнтр Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, прыстань на р. Сож. За 22 км на паўночны ўсход ад г. Гомель, за 330 км ад Мінска; аўтадарогамі звязаны з гарадамі Гомель, Добруш, Чачэрск.

З 1926 г. цэнтр раёна.

У 1939 г. у Ветцы было 5 999 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

За Ветку 18 жніўня 1941 г. разгарнуліся жорсткія баі. Горад абаранялі часці 55‑й стралковай дывізіі (падпалкоўнік Г. А. Тэр-Гаспаран), на працягу дня ён некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. Пасля падыходу свежых сіл праціўніка савецкія войскі вымушаны былі адступіць.

Ветка акупіравана 18 жніўня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў горадзе і раёне 656 чалавек, у т. л. 3 снежня 1941 г. у Ветцы 360 (па іншых звестках, 390) яўрэяў. У верасні 1942 г. каля райцэнтра гітлераўцы расстралялі яшчэ 61 чалавека — цыганоў, сабраных з усяго раёна, і яўрэяў (паводле актаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў).

У раёне дзейнічалі: Веткаўскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Веткаўскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада 1‑я Гомельская, партызанская брыгада Добрушская імя І. В. Сталіна, партызанская брыгада «Бальшавік».

Ветка вызвалена 28 верасня 1943 г. воінамі 89‑й (палкоўнік К. М. Баннікаў), 159‑й (палкоўнік С. П. Хайдукоў) танкавых брыгад, 44‑й мотастралковай брыгады (палкоўнік Р. Г. Скрыпка) 1‑га танкавага корпуса і 17‑й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі (генерал-маёр П. Т. Курсакоў) 2‑га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса Бранскага фронту 1943 г. ў ходзе Бранскай аперацыі 1943 г.

У Ветцы знаходзяцца:

  • брацкія магілы савецкіх воінаў, магіла Героя Савецкага Саюза П. М. Буйневіча, магіла ахвяр фашызму (на пахаваннях пастаўлены помнікі);

  • Алея Герояў.


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 1: Кн. 1: Гомельская вобласць / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.

  4. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Веткаўскага раёна: у 2 кн. Кн. 1 / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 1997.

  5. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Веткаўскага раёна: у 2 кн. Кн. 2 / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 1998.

  6. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  7. Памяць Беларусі: Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  8. Численность населения СССР на 17 января 1939 года. По районам, районным центрам, городам, рабочим посёлкам и крупным сельским населённым пунктам. – Москва: Госпланиздат, 1941.

  9. Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.

  10. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2021.

  11. Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.

  12. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.

  13. Смиловицкий Л. Л. Евреи Беларуси в годы Холокоста: Сборник избранных статей. – Тель-Авив: б. и. 2021.

  14. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.

  15. Винница Г. Р. Холокост на оккупированной территории Восточной Белоруссии в 1941–1944 годах: монография. – Минск: Ковчег, 2014.