Дата стварэння: 15.03.2024 10:43:14
Дата змены: 24.03.2026 10:38:16
Кле́цкі падпо́льны райка́м КП(б)Б
Клецкі падпольны раённы камітэт КП(б)Б.
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці.
Створаны 7 красавіка 1943 г. Слуцкім падпольным міжрайкамам КП(б)Б, дзейнічаў пад кіраўніцтвам Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б.
Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва раёна і партызан.
Базіраваўся ў партызанскім атрадзе імя Г. К. Жукава (дзейнічаў асобна, са студзеня 1944 атрад партызанскай брыгады 19‑й імя В. М. Молатава), са студзеня 1944 г. у партызанскай брыгадзе 18‑й імя М. В. Фрунзэ Баранавіцкай вобласці.
Друкаваным органам падпольнага райкама з’яўлялася газета «Чырвоны партызан».
Спыніў сваю дзейнасць 10 ліпеня 1944 г.
Сакратары райкама: М. І. Дубін (да 24.2.1944), П. А. Бягун (з 24.2.1944, адначасова камісар 18‑й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ); члены райкама: Л. Д. Вайнер, І. П. Растаргуеў [4.10.1943 — 18.2.1944, пераведзены ў Ляхавіцкі падпольны райкам КП(б)Б], М. І. Дубін, І. Я. Пархоўчанка (да красавіка 1944) і М. І. Ястрабаў (усе трое з 24.2.1944).