Дата стварэння: 15.03.2024 10:51:15
Дата змены: 03.06.2025 09:39:35
Партыза́нскі атра́д 200‑ы
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці і Целяханскага, Ганцавіцкага, Лунінецкага раёнаў Пінскай вобласці.
Створаны ў снежні 1943 г. загадам Беларускага штаба партызанскага руху з партызан, вылучаных Магілёўскай ваенна-аператыўнай групай (раённай).
Партызаны зрабілі 600‑кіламетровы рэйд, які пачаўся 20 снежня 1943 г. у Магілёўскім раёне. Атрад быў перададзены Баранавіцкаму Паўднёвай зоны партызанскаму злучэнню. У красавіку 1944 г. перадыслацыраваны ў Целяханскі раён і аператыўна падпарадкаваны партызанскаму палку 208‑му імя І. В. Сталіна.
Разам з партызанскім палком 208‑м імя І. В. Сталіна партызаны атрада выбілі праціўніка з в. Краі, разграмілі апорны пункт у в. Новы Двор і захапілі 9 кулямётаў, 50 тыс. патронаў, удзельнічалі ў абароне партызанскай зоны ў раёне Дняпроўска-Бугскага канала (гл. Дняпроўска-Бугскага канала абарона 1944 г.).
Атрад злучыўся з Чырвонай арміяй 12 ліпеня 1944 г., на той момант налічваў 99 партызан.
Камандзір атрада В. П. Дрожнікаў, камісар П. Я. Гаро, начальнік штаба М. В. Белакураў.