pdf

АНТОПАЛЬ

Дата стварэння: 12.04.2023 10:30:50

Дата змены: 11.09.2025 15:36:21


location Google location Yandex

Антопаль (брацкая магіла)


Анто́паль

Гарадскі пасёлак у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. За 28 км на захад ад г. Драгічын, за 127 км ад г. Брэст, за 281 км ад Мінска, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Брэст — Пінск); на аўтадарозе Кобрын — Драгічын.

Да 1931 г. мястэчка, у 1931–1940 гг. горад.

У 1940–1959 гг. цэнтр Антопальскага раёна.

У 1940 г. у Антопалі было 3 325 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Антопаль акупіраваны 25 чэрвеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі ў пасёлку і раёне загубілі 4 390 чалавек, у т. л. у кастрычніку 1942 г. 2,5 тыс. вязняў гета ў Антопалі.

На тэрыторыі раёна дзейнічалі Антопальскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Антопальскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада імя Я. М. Свярдлова, партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага (першага складу), партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага (другога складу), партызанскі атрад імя С. М. Кірава (Брэсцкай вобласці), партызанская група «Іскра».

Антопаль вызвалены 16 ліпеня 1944 г. часцямі 12‑й гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал-маёр Д. К. Малькоў) 9‑га гвардзейскага стралковага корпуса 61‑й арміі 1‑га Беларускага фронту ў ходзе Беларускай аперацыі 1944 г.

У Антопалі знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх воінаў і паўстанцаў, якія загінулі ў 1939 г.; брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, што загінулі ў 1944 г.; магіла ахвяр фашызму — вязняў гета (за 1 км на ўсход ад Антопаля ва ўрочышчы Хвойнікі); на пахаваннях пастаўлены помнікі.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986.

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 1: А—Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.

  4. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 1: А—Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996.

  5. Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 (7) т. Т. 2: А—Герань / Редкол.: Г. П. Пашков (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2006.

  6. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 3: Кн 1: Брэсцкая вобласць / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006.

  7. Регионы Беларуси. Брестская область: в 7 т. Т. 1. Кн. 1 / Редкол.: Т. В. Белова (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009.

  8. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Драгічынскага раёна / Рэдкал.: Я. Я. Аляксейчык [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 1997.

  9. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  10. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  11. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Брестская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.

  12. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.

  13. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.

  14. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.

  15. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.