pdf

АСТРАВЕЦ

Дата стварэння: 12.04.2023 10:31:40

Дата змены: 11.09.2024 15:08:53


location Google location Yandex

Астравец (манумент Перамогі)


Астраве́ц

Горад, цэнтр Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці, на р. Лоша. За 202 км на паўночны ўсход ад г. Гродна, за 149 км ад Мінска, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай (на лініі Маладзечна — Вільнюс); аўтадарогай звязаны з г. Ашмяны.

Да 1958 г. вёска.

У 1958–2012 гг. гарадскі пасёлак.

У 1938 г. у Астраўцы было 580 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Астравец акупіраваны 27 чэрвеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў вёсцы і раёне 541 мясцовага жыхара. У шэрагу населеных пунктаў, у т. л. Астраўцы, былі створаны гета. Большасць вязняў вывезена і знішчана ў Панарах каля Вільнюса (Літва).

На тэрыторыі раёна дзейнічалі Астравецкі падпольны райкам КП(б)‌Б і Астравецкі падпольны райкам ЛКСМБ; партызанская брыгада імя М. Ф. Гастэлы, партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава (Вілейскай вобласці) і партызанская брыгада імя ЦК КП(б)‌Б.

Астравец вызвалены 3 ліпеня 1944 г. партызанамі брыгады імя ЦК КП(б)‌Б (камандзір М. I. Фёдараў) і ўтрымліваўся імі па 6 ліпеня 1944 г. да падыходу войск 3‑га Беларускага фронту, якія праводзілі Вільнюскую аперацыю 1944 г.

У Астраўцы знаходзяцца:

  • помнік землякам — савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

  • мемарыяльная дошка ў гонар партызанскай брыгады імя ЦК КП(б)‌Б.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986.

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 1: АБеліца / Рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.

  4. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 2: Аршыца—Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996.

  5. Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 (7) т. Т. 5: Минск—Педиатрия / Редкол.: Г. П. Пашков (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2008.

  6. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 9. Кн. 1: Гродзенская вобласць / Рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015.

  7. Регионы Беларуси. Гродненская область: в 7 т. Т. 4. Кн. 2 / Редкол.: В. В. Андриевич (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015.

  8. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Астравецкага раёна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.

  9. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  10. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  11. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гродненская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2021.

  12. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.

  13. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.

  14. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.

  15. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.