ЗА ПРАЎДУ, газета, якая выдавалася ў г. Навагрудак пры падтрымцы і пад кантролем германскіх акупацыйных улад у час Вялікай Айчыннай вайны
pdf

«ЗА ПРАЎДУ»

Дата стварэння: 14.04.2023 11:04:58

Дата змены: 11.09.2024 14:12:39


«За пра́ўду»

Акупацыйная газета ў Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Выдавалася з 24 лютага да 29 чэрвеня 1944 г. у г. Навагрудак Баранавіцкай вобласці на беларускай мове пад кантролем германскіх улад у перыяд акупацыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Адказны рэдактар М. В. Рагуля.

Друкавала тэндэнцыйную інфармацыю і каментарыі пра падзеі на франтах Другой сусветнай вайны, распараджэнні акупацыйных улад, пастановы Беларускай цэнтральнай рады, прамовы лідараў беларускіх калабарацыянісцкіх арганізацый; пісала пра дзейнасць Беларускай народнай самапомачы, Саюза беларускай моладзі, барацьбу супраць партызан мясцовых атрадаў паліцыі і 1‑га казацкага палка, які дыслацыраваўся ў Навагрудку. На старонках газеты змешчаны нарысы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі (пра Л. Сапегу, гісторыю Нясвіжа, вясельныя звычаі Навагрудчыны і іншыя), вершаваныя і празаічныя творы А. Каханоўскай, Т. Лебяды, А. Чэмера, Я. Шыпшыны і інш.

Выйшла 37 нумароў.


Літаратура
  1. Жумар С. У. «Жыве Беларусь» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996.

  2. Жумарь С. В. Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны (на материалах белорусскоязычных изданий): Автореф. дис. канд. ист. наук: 17.04.1996. – Минск: институт истории АН Беларуси, 1996.