Лю́бча
Гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на р. Нёман. За 26 км на паўночны ўсход ад г. Навагрудак, за 177 км ад г. Гродна, за 149 км ад Мінска, 49 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (на лініі Баранавічы — Ліда); аўтадарогамі звязаны з Навагрудкам і г. п. Карэлічы.
З 1940 г. гарадскі пасёлак.
У 1940–1956 гг. цэнтр Любчанскага pаёна.
У 1940 г. у Любчы было 2 475 жыхароў.
Любча акупіравана 26 чэрвеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Любчы і раёне загінула 1 825 мірных жыхароў. Гітлераўцы стварылі ў Любчы гета, 375 вязняў якога расстралялі вясной 1942 г.; у чэрвені 1942 г. загубілі больш за 1,5 тыс. вязняў. У 1941–1942 гг. каля 600 яўрэяў з Любчы было расстраляна ў ваколіцах в. Малыя Вераб’евічы Любчанскага раёна; каля 500 чалавек было вывезена на працу ў Навагрудак, 150 чалавек — у в. Дварэц Дзятлаўскага раёна і загублена там. Пасёлак быў зруйнаваны.
У раёне дзейнічалі: Любчанскі падпольны райкам КП(б)Б і Любчанскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага (Баранавіцкай вобласці) і партызанская брыгада 1‑я Баранавіцкая, партызанскі атрад імя М. І. Кутузава (Баранавіцкай вобласці); выдавалася падпольная газета «Смерть фашизму», орган Любчанскага падпольнага райкама КП(б)Б.
Любча вызвалена 8 ліпеня 1944 г. партызанамі брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага (камандзір К. Ф. Шашкін; гл. Любчанскія баі 1944 г.) і воінамі 69‑га стралковага корпуса (генерал-маёр М. М. Мультан) 49‑й арміі 2‑га Беларускага фронту ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944 г.
У Любчы знаходзяцца:
брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан; магіла партызана М. С. Тумашыка; магілы ахвяр фашызму (на пахаваннях пастаўлены помнікі);
помнік ахвярам фашызму — загубленым яўрэям Любчы;
помнік падпольшчыцы і партызанцы Л. П. Сечцы;
мемарыяльная дошка ў гонар воінаў-вызваліцеляў.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4: Кадэты—Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя : у 10 т. Т. 9. Кн. 3: Гродзенская вобласць / Рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Навагрудскага раёна / Рэдкал.: Э. Н. Гнеўка [і інш.]. – Мінск: Беларусь, 1996.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Материалы районирования Западных областей Белорусской ССР. – Минск: ЦК КП(б)Б, 1940.
Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.
Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гродненская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; Москва: Фонд «Историческая память», 2021.
Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.
Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.
Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.
Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.
Вяршыцкая Т. Р. Боль і гнеў. Боль и гнев. Pain and Anger. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2019.