НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІ ГЕНАЦЫД НА БЕЛАРУСІ (1941–1944), зборнік дакументаў і матэрыялаў (Мінск, 1995)
pdf

«НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІ ГЕНАЦЫД НА БЕЛАРУСІ (1941–1944)»

Дата стварэння: 18.02.2025 10:04:46

Дата змены: 06.03.2025 12:35:35


«Няме́цка-фашы́сцкі генацы́д на Белару́сі (1941–1944)»

Зборнік дакументаў і матэрыялаў пра злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў, іх масавыя зверствы ў адносінах да цывільнага насельніцтва і ваеннапалонных, пра нацысцкую палітыку генацыду на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Выдадзены ў 1995 г. у Мінску, дакументы на беларускай мове. З’яўляецца ўдакладненым і дапоўненым перавыданнем зборніка «Нацысцкая палітыка генацыду і “выпаленай зямлі” ў Беларусі 1941–1944» (1984).

У зборніку пералічаны 5 454 населеныя пункты, знішчаныя падчас карных аперацый разам з усімі ці часткай жыхароў, асобна паказаны тыя з іх, якія не адрадзіліся пасля вайны.

Названа больш за 220 месцаў прымусовага ўтрымання і знішчэння цывільнага насельніцтва, савецкіх ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, у т. л. працоўныя лагеры, гета, лагеры ваеннапалонных.

Упершыню апублікаваны спіс 380 савецкіх воінаў-ураджэнцаў Беларусі, якія загінулі ў «Шталагу 352» (гл. Масюкоўшчынскі лагер смерці).

Дадзена кароткая характарыстыка буйных карных аперацый акупантаў супраць партызан і мірнага насельніцтва рэспублікі.

У асобным раздзеле прыведзены сведчанні дакументаў і відавочцаў аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў на беларускай зямлі.

Зборнік ілюстраваны фотаздымкамі ваеннага часу.


Літаратура
  1. Платонаў Р. П. «Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941–1944)» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999.