БАБІНА ЛЕТА, перыяды сухога, сонечнага і параўнальна цёплага надвор’я днём у верасні — кастрычніку
pdf

БАБІНА ЛЕТА

Дата стварэння: 16.06.2025 09:14:53

Дата змены: 27.06.2025 15:28:09


Ба́біна ле́та

Перыяд сухога, сонечнага і параўнальна цёплага надвор’я днём ў верасні — кастрычніку. Доўжыцца ад некалькіх сутак да 2–3 тыдняў.

У Беларусі бывае амаль штогод пры ўстойлівым Азорскім антыцыклоне, па краю якога праходзіць прыток цёплых паветраных мас з поўдня. Пераважае малавоблачнае надвор’е, слабы вецер паўднёвага напрамку. Асабліва цёпла ўдзень дзякуючы праграванню прыземнага слоя паветра.

Абсалютны максімум тэмператур у гэты перыяд можа дасягаць высокіх значэнняў: у верасні — 30 °С, у кастрычніку — 25 °С. У Мінску раз у 7 гадоў бабіна лета не надыходзіць, раз у 4 гады могуць адзначацца паўторныя яго звароты.

Прырода ў такія дні дзівіць сваім незвычайным хараством, асабліва падчас лістападу. Неба яснае, бясхмарнае, празрыстасць паветра, ціша і бязветранасць уражваюць багаццем цяпла і святла. Калі бабіна лета працяглае, то могуць адзначацца выпадкі паўторнага цвіцення вішні, яблыні, чаромхі, можа з’явіцца свежая траўка.