Дата стварэння: 16.06.2025 09:55:31
Дата змены: 27.06.2025 15:28:10
Выпара́льнасць
Велічыня, якая характарызуе патэнцыйна максімальна магчымае выпарэнне пры дадзенай тэмпературы паветра і ва ўмовах неабмежаванага запасу вільгаці ў дадзенай мясцовасці пры пэўных атмасферных умовах.
Выпаральнасць паказвае здольнасць атмасферы прымаць вільгаць і назіраецца або над воднай паверхняй, дзе выпарэнне роўна выпаральнасці, або з паверхні любога воднага аб’екта, або з залішне ўвільготненай глебы.
Магчымае выпарэнне залежыць ад тэмпературы, а выпаральнасць — ад тэмпературы і колькасці атмасферных ападкаў. Вымяраецца ў міліметрах слоя вады ў год (мм/год).
Выпаральнасць адрозніваецца ад рэальнага выпарэння, асабліва ў пустынях, дзе фактычнае выпарэнне можа цалкам адсутнічаць, а выпаральнасць дасягае свайго максімальнага значэння.
У палярных абласцях, дзе нізкія тэмпературы, выпаральнасць невялікая, каля 80 мм/год, у г. Луганск (Расія) — 750 мм/год, у Сярэдняй Азіі — 1500–2000 мм/год, у трапічных пустынях — 2500–3000 мм/год.
Сярэднія гадавыя велічыні выпаральнасці на тэрыторыі Беларусі складаюць ад 540 мм/год на поўначы да 620–640 мм/год слоя вады на поўдні і паўднёвым захадзе.