Дата стварэння: 16.06.2025 10:02:40
Дата змены: 17.07.2025 11:28:11
Кру́пы, кру́пка
Цвёрдыя атмасферныя ападкі ў выглядзе дробных часцінак шчыльнага лёду і снежных ядзерак.
Снежныя крупы (непразрыстыя круглявыя матава-белыя снежныя ападкі) утвараюцца, калі сняжынкі з верхняй часткі воблака трапляюць у ніжні слой драбнюткіх пераахалоджаных кропелек вады; ледзяныя крупы (ападкі з празрыстай ледзяной абалонкай) утвараюцца пры замярзанні на сняжынках або снежных крупінках.
Выпадаюць часцей за ўсё з кучава-дажджавых воблакаў пры тэмпературы 0 °С і троху ніжэй. Адрозніваюцца ад граду меншымі памерамі (звычайна 2–5 мм). У Беларусі ледзяныя крупы ў кожным пункце выпадаюць не часцей за 2 разы на год; снежныя крупы — 1–7 раз на год.