РУЖА ВЯТРОЎ, графічны метад, які адлюстроўвае рэжым вятроў у дадзеным месцы
pdf

РУЖА ВЯТРОЎ

Дата стварэння: 20.08.2025 11:13:24

Дата змены: 06.03.2026 10:49:26


Ру́жа вятро́ў

Графічны метад, які адлюстроўвае рэжым вятроў у дадзеным месцы (звычайна паводле шматгадовых даных) для месяца, сезона ці года. Прадстаўлены дыяграмай у выглядзе кружка, унутры якога лічба паўтаральнасці штыляў; калі штылі не ўлічваюцца, кружок замяняюць кропкай. Ад цэнтра кружка разыходзяцца прамяні па асноўных румбах гарызонту. Даўжыня прамянёў прапарцыянальная паўтаральнасці (частаце напрамкаў) вятроў дадзенага румба. Канцы прамянёў могуць быць злучаны прамымі лініямі.

У Беларусі ў сувязі з перавагай заходняга пераносу паветраных мас ружы вятроў выцягнуты на паўночны захад, захад, паўднёвы захад.

Існуюць адмысловыя ружы вятроў, якія ўключаюць даныя пра тэмпературу паветра або колькасць ападкаў, у залежнасці ад напрамку і хуткасці ветру.