Дата стварэння: 14.10.2024 10:28:34
Дата змены: 10.03.2026 16:39:55
Кліматы́чная сістэ́ма
Складаная інтэрактыўная сістэма, якая складаецца з атмасферы, зямной паверхні, снегу і лёду, акіянаў, іншых водных абшараў і жывых істот.
Глабальная кліматычная сістэма складаецца з 5 частак: атмасферы, літасферы, гідрасферы, крыясферы і біясферы. На глабальны клімат уплывае мноства фактараў, у т. л. Сонца, месцазнаходжанне Зямлі адносна Сонца і антрапагеннае ўздзеянне (напрыклад, выкіды парніковых газаў).