СУЧАСНЫ КЛІМАТ, глабальны клімат ХХ і ХХІ стст., для якога характэрна адчувальнае ўздзеянне антрапагенных фактараў
pdf

СУЧАСНЫ КЛІМАТ

Дата стварэння: 14.10.2024 10:32:11

Дата змены: 09.02.2026 11:16:45


Суча́сны клі́мат

Глабальны клімат ХХ і ХХI стст., для якога характэрна адчувальнае ўздзеянне антрапагенных фактараў.

Характарызуецца глабальным пацяпленнем, якое прыводзіць да павышэння сярэдняй тэмпературы Зямлі, раставання ледавікоў, павышэння ўзроўню мора і частых экстрэмальных прыродных з’яў, такіх як засухі, навадненні, ураганы.

Сярэдняя глабальная тэмпература ў 2023 г. была вышэйшая ў параўнанні з 1850–1990 гг. прыкладна на 1,45 °C.

Вучоныя звязваюць цяперашнюю хуткую змену клімату ў асноўным з дзейнасцю чалавека, у прыватнасці з выкідамі парніковых газаў, хаця існуюць таксама прыродныя кліматычныя цыклы.