Дата стварэння: 21.05.2025 15:31:05
Дата змены: 29.12.2025 09:57:57
Аршы́ца
Рака ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Даўжыня 33 км.
Правы прыток ракі Дняпро. Асноўныя прытокі: Выдрыца (злева); Пачаліца, Міронаўка (справа).
Плошча вадазбору 519 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,4 ‰. Выцякае з возера Вялікае Арэхаўскае з поўдня, на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Арэхаўск; вусце ў горадзе Орша.
Цячэ па Аршанскім узвышшы. Даліна добра выражана, у верхнім цячэнні трапецападобная, у ніжнім карытападобная.
Пойма двухбаковая.
Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае.