Велікабо́рскае
Вадасховішча ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці.
Размешчана за 14 км на поўнач ад горада Хойнікі, каля аграгарадка Вялікі Бор, на рацэ Віць (прыток ракі Прыпяць).
Пабудавана ў 1983 г. (рэканструкцыя ў 1995).
Плошча 2,9 км², даўжыня 2,6 км, максімальная глыбіня 3,9 м, максімальная шырыня 1,2 км. Аб’ём вады 8,92 млн м³.
Плошча вадазбору 195 км², адлегласць ад вусця Віці 51,5 км².
Вадазбор раўнінны (разаранасць 20 %, залесенасць 57 %, забалочанасць 12 %). Сярэдні гадавы сцёк 174 млн м³. Наліўное, сезоннага рэгулявання, напаўняецца вадой праз сцёк Віці.
Збудаванні гідравузла: агараджальная дамба (даўжыня 1440 м, шырыня 4,5 м), вадавыпуск, водаправодзячыя каналы, водазаборны вузел. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення сельскагаспадарчых земляў.