Дата стварэння: 07.08.2025 15:21:00
Дата змены: 29.12.2025 13:29:25
Ру́та
Рака ў Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гродзенскай вобласці. Даўжыня 26 км.
Правы прыток ракі Сэрвач (басейн ракі Нёман).
Пачынаецца каля вёскі Рутка 1 Навагрудскага раёна, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша праз гарадскі пасёлак Карэлічы, дзе створана сажалка (плошча 0,53 км²).
Плошча вадазбору 132 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 3,7 ‰.