СЕРАДОВАЯ РЭЧКА, рака ў Маларыцкім і Брэсцкім раёнах Брэсцкай вобласці
pdf

СЕРАДОВАЯ РЭЧКА

Дата стварэння: 08.08.2025 14:13:01

Дата змены: 22.08.2025 12:21:52


Серадо́вая Рэ́чка

Рака ў Маларыцкім і Брэсцкім раёнах Брэсцкай вобласці. Даўжыня 28 км (разам з меліярацыйнымі каналамі).

Левы прыток ракі Спанаўка (басейн ракі Заходні Буг). Да 1968 г. рака ўпадала непасрэдна ў раку Заходні Буг, аднак пасля правядзення меліярацыйных работ і змянення рэчышча яна стала ўпадаць у Спанаўку — правы прыток Заходняга Буга, які размешчаны на поўнач ад яе.

Пачынаецца меліярацыйнай канавай за 3 км на паўночны ўсход ад аўтадарожнага моста, каля вёскі Хмялёўка Маларыцкага раёна, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Знаменка Брэсцкага раёна. Цячэ па паўднёвым захадзе Брэсцкага Палесся.

Плошча вадазбору 115 км².

Рэчышча каналізаванае ад вытоку да пункта за 4 км на паўночны захад ад вёскі Ацяты Маларыцкага раёна, паміж возерам Белае і возерам Рагазнянскае, ад пункта за 1,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Збунін Брэсцкага раёна да вусця.

Цячэ праз ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Прыбугскае Палессе».