Дата стварэння: 31.10.2024 14:16:00
Дата змены: 22.08.2025 12:21:30
Каро́сцінка
Рака ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Даўжыня 22 км.
Пачынаецца за 2 км на захад ад вёскі Ду́браўкі, вусце за 3 км на поўнач ад вёскі Убарцкая Рудня. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці.
Левы прыток ракі Убарць (басейн ракі Прыпяць).
Рэчышча каналізаванае на працягу 21 км (ад вёскі Новае Палессе да вусця).
Цячэ па тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» (часткова), біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Букчанскі».