Чамялы́нскае
Вадасховішча ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
Размешчана ў пойме ракі Шчара, за 14 км на паўночны ўсход ад горада Івацэвічы.
Пабудавана ў 1954 г.
Плошча 1,3 км², даўжыня 2,4 км, максімальная шырыня 1,3 км, максімальная глыбіня 1,8 м. Аб’ём вады 1,82 млн м³.
Плошча вадазбору 2970 км². Вадазбор раўнінны, слабаперасечаны (разаранасць 40 %, залесенасць 18 %, забалочанасць 31 %).
Сярэдні гадавы сцёк больш за 375 млн м³. Наліўное, сезоннага рэгулявання. Напаўняецца праз шлюзы з Даманаўскага вадасховішча пры дапамозе помпавай станцыі.
Збудаванні гідравузла: агараджальная дамба (даўжыня 5,122 км), водазабор, помпавая станцыя, вадавыпуск з рыбаўлоўнікам. Па ложы вадаёма пракладзена рыбазборнаасушальная сетка. Выкарыстоўваецца для таварнага разводу рыбы ААТ «Доследны рыбгас «Сялец».