pdf

БРЭСЦКІ ПАДПОЛЬНЫ ГАРКАМ ЛКСМБ

Дата стварэння: 07.07.2025 10:25:52

Дата змены: 21.07.2025 09:03:31


Брэ́сцкі падпо́льны гарка́м ЛКСМБ

Брэсцкі падпольны гарадскі камітэт ЛКСМБ.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваным нямецка-фашысцкімі захопнікамі г. Брэст.

Створаны 9 мая 1944 г., працаваў пад кіраўніцтвам Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)‌Б і Брэсцкага падпольнага абкама ЛКСМБ.

Да стварэння падпольнага гаркама барацьбу Брэсцкага камсамольска-маладзёжнага падполля супраць акупантаў з 1941 г. узначальваў партыйны цэнтр Брэсцкага партыйнага падполля, у лістападзе 1943 г. — красавіку 1944 г. — упаўнаважаны Цэнтральнага камітэта ЛКСМБ і Брэсцкага падпольнага абкама ЛКСМБ В. А. Несцярэнка (у жніўні 1941 — сакавіку 1943 кіраўнік адной з падпольных камсамольскіх арганізацый у Брэсце).

Падпольны гаркам ЛКСМБ кіраваў камсамольскімі і маладзёжнымі падпольнымі групамі і арганізацыямі Брэста. Асноўная база знаходзілася ў атрадзе імя М. М. Чарнака партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна Брэсцкай вобласці, які дзейнічаў у Брэсцкім і Жабінкаўскім раёнах.

Скасаваны 21 ліпеня 1944 г.

Сакратары гаркама: М. Я. Каняхін, Д. В. Шамін (сакратар па прапагандзе); члены гаркама: М. В. Гуцік, Ф. Я. Тронкіна, Б. Д. Фіськоў.