ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД 108‑ы ІМЯ Р. І. КАТОЎСКАГА, Гомельскай вобласці
pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД 108‑ы ІМЯ Р. І. КАТОЎСКАГА

Дата стварэння: 17.08.2023 13:57:08

Дата змены: 11.09.2024 14:59:46


Партыза́нскі атра́д 108‑ы імя́ Р. І. Като́ўскага

Дзейнічаў у час Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Буда-Кашалёўскага, Жлобінскага, Журавіцкага і Рэчыцкага раёнаў Гомельскай вобласці.

Створаны ў сакавіку 1943 г. загадам Клічаўскага аператыўнага цэнтра Магілёўскай вобласці з групы партызан 810‑га атрада (гл. Партызанскі полк 810‑ы Магілёўскай вобласці) і накіраваны ў Жлобінскі раён. З 11 сакавіка ўваходзіў у партызанскую брыгаду 10‑ю Журавіцкую. Са жніўня 1943 г. — у партызанскай брыгадзе 1‑й Буда-Кашалёўскай, потым дзейнічаў самастойна.

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках Быхаў — Жлобін (лінія Магілёў — Жлобін) і Жлобін — Буда-Кашалёва (лінія Жлобін — Гомель). У жніўні 1943 г. з партызанскай брыгадай «Жалязняк» Гомельскай вобласці разграмілі варожы гарнізон у в. Замен-Рыння Жлобінскага раёна. У лістападзе 1943 г. пры падыходзе часцей Чырвонай арміі разам з партызанскай брыгадай імя П. К. Панамарэнкі Гомельскай вобласці і брыгадай «Жалязняк» перарэзалі дарогу Горваль — Шацілкі, напалі на варожы апорны пункт у в. Горваль Рэчыцкага раёна і захапілі калону аўтамашын (гл. Горвальская аперацыя 1943 г.).

Атрад (344 партызаны) злучыўся з Чырвонай арміяй 23 лістапада 1943 г.

Камандзір атрада М. А. Трусноў; камісары: С. П. Каспрук, Ф. В. Сполахаў; начальник штаба Р. I. Караткоў.