ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ К. Я. ВАРАШЫЛАВА, Брэсцкай вобласці, камандзір І. С. Зайкоў
pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ К. Я. ВАРАШЫЛАВА

Дата стварэння: 17.08.2023 13:58:06

Дата змены: 28.05.2025 12:03:57


Партыза́нскі атра́д імя К. Я. Варашы́лава

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Косаўскага і Бярозаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Створаны ў маі 1942 г. па ініцыятыве Брэсцкага міжраённага «Камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі» з партызанскай групы былога члена Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Л. Р. Здановіча, якая дзейнічала ў Бярозаўскім pаёне з 1941 г., групы ваеннаслужачых на чале з I. С. Зайковым, членаў Блудзенскага камсамольска-маладзёжнага падполля і інш.

Партызаны атрада ўдзельнічалі ў разгроме нямецка-фашысцкага гарнізона ў г. Косава (Косаў) 3 жніўня 1942 г. (гл. Косаўскі бой 1942 г.). У жніўні — верасні 1942 г. у баях з карнікамі атрад быў рассеяны. Асноўная частка яго асабовага саставу выйшла ў Ленінскі раён, дзе ў лістападзе 1942 г. улілася ў атрад імя В. І. Чапаева партызанскай брыгады імя У. I. Леніна Пінскай вобласці. У верасні 1942 г. атрад налічваў 65 чалавек.

Камандзір І. С. Зайкоў, камісар X. Муштарыеў.