І́ўе
Горад, цэнтр Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, на р. Івенка. За 158 км на паўночны ўсход ад г. Гродна, за 131 км ад Мінска, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя (на лініі Ліда — Маладзечна); аўтадарогамі звязаны з Валожынам, Лідай, Навагрудкам.
У 1940–2000 гг. гарадскі пасёлак.
У 1940 г. у Іўі было 3 100 жыхароў.
У першыя дні вайны ў раёне Iўя часці 24‑й Самара-Ульянаўскай Жалезнай стралковай дывізіі (генерал-маёр К. М. Галіцкі) вялі баі з нашмат большымі сіламі праціўніка.
Іўе акупіравана 29 чэрвеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў гарадскім пасёлку і раёне 2 621 мірнага жыхара, у т. л. больш за 2,5 тыс. вязняў гета. Іўе было моцна разбурана.
У раёне дзейнічалі Іўеўскі падпольны райкам КП(б)Б і Іўеўскі падпольны райкам ЛКСМБ; партызанская брыгада імя С. М. Кірава, партызанская брыгада «Уперад» і партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага (усе Баранавіцкай вобласці); выдавалася падпольная газета «Мститель», орган Іўеўскага падпольнага райкама КП(б)Б.
Іўе вызвалена 7 ліпеня 1944 г. воінамі 32‑й кавалерыйскай дывізіі (генерал-маёр I. П. Калюжны) 3‑га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 3‑га Беларускага фронту ў ходзе Вільнюскай аперацыі 1944 г.
У Iўі знаходзяцца:
воінскія могілкі; брацкія магілы савецкіх воінаў; савецкіх воінаў і партызан; адзіночныя магілы савецкіх воінаў; на магілах пастаўлены помнікі;
за 2 км ад горада — мемарыяльны комплекс «Стоневічы» на месцы загубы і пахавання вязняў гета;
памятны знак у гонар землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 3: Гімназіі—Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996.
Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 7: Застаўка—Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998.
Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 (7) т. Т. 3: Герасименко—Картель / Редкол.: Г. П. Пашков (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2006.
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 9. Кн. 2: Гродзенская вобласць / Рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016.
Регионы Беларуси. Гродненская область: в 7 т. Т. 4. Кн. 1 / Редкол.: В. В. Андриевич (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2002.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гродненская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2021.
Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.
Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.
Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.
Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.