pdf

КАРЭЛІЧЫ

Дата стварэння: 14.04.2023 11:07:06

Дата змены: 11.09.2024 14:12:40


location Google location Yandex

Карэлічы (ваенны мемарыял)


КАРЭЛІЧЫ, гарадскі пасёлак

Мемарыяльны комплекс «Зорка» ў гарадскім пасёлку Карэлічы.

КАРЭЛІЧЫ, гарадскі пасёлак

Вайсковыя могілкі ў гарадскім пасёлку Карэлічы.

Карэ́лічы

Гарадскі пасёлак, цэнтр Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці, на р. Рута. За 200 км на паўднёвы ўсход ад г. Гродна, за 125 км ад Мінска, 42 км да чыгуначнай станцыі Гарадзея (на лініі Мінск — Баранавічы); на аўтадарозе Навагрудак — Нясвіж.

Да 1958 г. вёска.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Карэлічы акупіраваны 26 чэрвеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у раёне і раённым цэнтры загінула 1 082 мірныя жыхары. У Карэлічах летам 1941 г. гітлераўцы стварылі гета, дзе ўтрымлівалася 989 чалавек. У ліпені 1941 г. па дарозе на г. Навагрудак было расстраляна 105 яўрэяў з Карэлічаў. Каля 700 вязняў было пераведзена ў гета ў Навагрудку і там загублена ў канцы 1942 г.

На тэрыторыі раёна дзейнічалі Карэліцкі падпольны райкам КП(б)‌Б і Карэліцкі падпольны райкам ЛКСМБ; партызанская брыгада «Камсамолец», партызанская брыгада «25 гадоў БССР», партызанская брыгада 1‑я Баранавіцкая, партызанская брыгада 1‑я Беларуская кавалерыйская; партызанскі атрад «Громава» і партызанскі атрад Д. I. Семянцова; выдавалася падпольная газета «Чырвоны партызан», орган Карэліцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Карэлічы вызвалены 8 ліпеня 1944 г. воінамі 283‑й стралковай дывізіі (палкоўнік В. А. Канавалаў) ва ўзаемадзеянні з 269‑й стралковай дывізіяй (генерал-маёр А. В. Кубасаў) 41‑га стралковага корпуса 3‑й арміі 2‑га Беларускага фронту ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944 г. У вызваленні Карэліцкага раёна вызначыліся воіны 120‑й гвардзейскай стралковай дывізіі, камандзір якой, генерал-маёр Я. Я. Фогель, быў смяротна паранены каля в. Малюшычы Карэліцкага раёна.

У Карэлічах знаходзяцца:

  • вайсковыя могілкі, дзе ў брацкіх і адзіночных магілах пахаваны савецкія воіны і партызаны, якія загінулі пры вызваленні Карэлічаў ці сканалі ад ран у шпіталі; на могілках устаноўлены помнік;

  • мемарыяльны комплекс «Зорка» на ўшанаванне памяці 227 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні Карэліцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама 1 864 землякоў, што аддалі жыццё за Радзіму ў час Вялікай Айчыннай вайны.


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.

  4. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 9. Кн. 2: Гродзенская вобласць / Рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016.

  5. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Карэліцкага раёна / Рэдкал.: В. К. Кунашка [і інш.]. – Мінск: Ураджай, 2000.

  6. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  7. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  8. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.

  9. Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.

  10. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гродненская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2021.

  11. Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.

  12. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.

  13. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.

  14. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000