Помнік на магіле ахвяр фашызму — вязняў гета, расстраляных у кастрычніку 1941 г. каля каталіцкіх могілак у горадзе Клецк.
Клецк
Горад, цэнтр Клецкага раёна Мінскай вобласці, на р. Лань. За 127 км на паўднёвы захад ад Мінска. Чыгуначная станцыя (на лініі Асіповічы — Баранавічы); аўтадарогамі горад звязаны з Нясвіжам, Баранавічамі, Слуцкам.
У 1940 г. у Клецку было 6 995 жыхароў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны
Клецк акупіраваны 26 чэрвеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе і раёне загінулі 7 602 чалавекі, у т. л. 1 273 ваеннапалонныя. У верасні 1941 г. гітлераўцы стварылі ў Клецку гета, дзе ў кастрычніку 1941 г. і ў ліпені 1942 г. загубілі 5 200 яўрэяў. Горад быў зруйнаваны.
У раёне дзейнічалі Шчэпіцкае камсамольска-маладзёжнае падполле, Клецкі падпольны райкам КП(б)Б і Клецкі падпольны райкам ЛКСМБ; партызанская брыгада 27‑я імя В. І. Чапаева, партызанская брыгада 18‑я імя М. В. Фрунзэ; партызанскі атрад 620‑ы імя В. І. Чапаева, партызанскі атрад імя С. М. Кірава (Баранавіцкай вобласці), партызанскі атрад 200‑ы, партызанскі атрад «Сокалы»; выдавалася падпольная газета «За Совецкую Беларусь», орган Клецкага падпольнага райкама КП(б)Б.
Клецк вызвалены 4 ліпеня 1944 г. воінамі 219‑й танкавай брыгады (палкоўнік М. Р. Хлюпін) 1‑га механізаванага корпуса (генерал-лейтэнант С. М. Крывашэін) 1‑га Беларускага фронту ў ходзе Мінскай аперацыі 1944 г.
У Клецку знаходзяцца:
магілы ахвяр фашызму, на якіх пастаўлены помнікі;
мемарыяльны комплекс савецкім воінам, партызанам і землякам, заснаваны на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні горада і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, створаны на ўшанаванне памяці вызваліцеляў, а таксама землякоў, што загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны ці ў партызанскай барацьбе, і мірных жыхароў Клеччыны — ахвяр фашызму;
помнік воінам 219‑й танкавай брыгады, устаноўлены ў гонар 70‑годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (танк ІС‑3 на пастаменце).
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1 / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1987.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4: Кадэты—Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 8. Кн. 2: Мінская вобласць / Рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Клецкага раёна / Рэдкал.: А. М. Жукоўскі [і інш.]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1999.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Материалы районирования Западных областей Белорусской ССР. – Минск: ЦК КП(б)Б, 1940.
Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.
Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.
Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Минская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.
Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.
Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.
Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.