pdf

КЛЕЦК

Дата стварэння: 14.04.2023 11:07:51

Дата змены: 11.09.2025 16:04:32


location Google location Yandex

Клецк (месца масавага растрэлу)


Клецк

Горад, цэнтр Клецкага раёна Мінскай вобласці, на р. Лань. За 127 км на паўднёвы захад ад Мінска. Чыгуначная станцыя (на лініі Асіповічы — Баранавічы); аўтадарогамі горад звязаны з Нясвіжам, Баранавічамі, Слуцкам.

У 1940 г. у Клецку было 6 995 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Клецк акупіраваны 26 чэрвеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе і раёне загінулі 7 602 чалавекі, у т. л. 1 273 ваеннапалонныя. У верасні 1941 г. гітлераўцы стварылі ў Клецку гета, дзе ў кастрычніку 1941 г. і ў ліпені 1942 г. загубілі 5 200 яўрэяў. Горад быў зруйнаваны.

У раёне дзейнічалі Шчэпіцкае камсамольска-маладзёжнае падполле, Клецкі падпольны райкам КП(б)‌Б і Клецкі падпольны райкам ЛКСМБ; партызанская брыгада 27‑я імя В. І. Чапаева, партызанская брыгада 18‑я імя М. В. Фрунзэ; партызанскі атрад 620‑ы імя В. І. Чапаева, партызанскі атрад імя С. М. Кірава (Баранавіцкай вобласці), партызанскі атрад 200‑ы, партызанскі атрад «Сокалы»; выдавалася падпольная газета «За Совецкую Беларусь», орган Клецкага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Клецк вызвалены 4 ліпеня 1944 г. воінамі 219‑й танкавай брыгады (палкоўнік М. Р. Хлюпін) 1‑га механізаванага корпуса (генерал-лейтэнант С. М. Крывашэін) 1‑га Беларускага фронту ў ходзе Мінскай аперацыі 1944 г.

У Клецку знаходзяцца:

  • магілы ахвяр фашызму, на якіх пастаўлены помнікі;

  • мемарыяльны комплекс савецкім воінам, партызанам і землякам, заснаваны на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні горада і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, створаны на ўшанаванне памяці вызваліцеляў, а таксама землякоў, што загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны ці ў партызанскай барацьбе, і мірных жыхароў Клеччыны — ахвяр фашызму;

  • помнік воінам 219‑й танкавай брыгады, устаноўлены ў гонар 70‑годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (танк ІС‑3 на пастаменце).


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1 / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1987.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4: Кадэты—Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.

  4. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 8. Кн. 2: Мінская вобласць / Рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011.

  5. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Клецкага раёна / Рэдкал.: А. М. Жукоўскі [і інш.]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1999.

  6. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  7. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  8. Материалы районирования Западных областей Белорусской ССР. – Минск: ЦК КП(б)‌Б, 1940.

  9. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.

  10. Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.

  11. Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.

  12. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Минская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.

  13. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.

  14. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.

  15. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.