pdf

ЛАГІШЫН

Дата стварэння: 14.04.2023 11:10:31

Дата змены: 12.09.2025 09:07:07


location Google location Yandex

Лагішын (помнік на месцы расстрэлу вязняў гета)


Лагі́шын

Гарадскі пасёлак у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. За 28 км на поўнач ад г. Пінск, за 175 км ад г. Брэст, за 276 км ад Мінска; на аўтадарозе Пінск — Івацэвічы.

У 1934–1959 гг. вёска.

У 1940–1962 гг. цэнтр Лагішынскага раёна.

У 1940 г. у Лагішыне было 3,5 тыс. жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Лагішын акупіраваны 27 чэрвеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Лагішыне і раёне загінула 2 030 чалавек, у т. л. у гета ў Лагішыне, па розных дадзеных, ад 550 да 800 яўрэяў.

У раёне дзейнічалі: Лагішынскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Лагішынскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада 99‑я імя Д. Ц. Гуляева, партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава і партызанская брыгада імя В. М. Молатава.

Пры набліжэнні часцей Чырвонай арміі 2 батальёны партызанскага палка 208‑га імя I. В. Сталіна ў ноч на 9 ліпеня 1944 г. атакавалі нямецка-фашысцкі гарнізон з мэтай вызвалення Лагішына. У жорсткім баі некалькі груп партызан прарвалася да цэнтра вёскі, але на дапамогу гітлераўцам раніцай прыбыло падмацаванне з Пінска, і партызаны вымушаны былі адысці.

Лагішын вызвалены 15 ліпеня 1944 г. у ходзе наступлення на баранавіцка-брэсцкім напрамку часцямі 23‑й стралковай дывізіі (Герой Савецкага Саюза палкоўнік І. В. Басцееў) 89‑га стралковага корпуса (генерал-маёр А. Я. Яноўскі) 61‑й арміі 1‑га Беларускага фронту разам з партызанамі 208‑га партызанскага палка імя І. В. Сталіна (камандзір Я. М. Бяспоясаў).

У Лагішыне знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму (на пахаваннях пастаўлены помнікі);

  • памятны знак ахвярам фашызму — 15 мірным жыхарам Лагішына, зажыва спаленым 9 лютага 1943 г. (знаходзіцца на заходняй ускраіне гарадскога пасёлка ва ўрочышчы Чорны Луг).


Літаратура
  1. Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1990.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4: Кадэты—Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.

  4. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 4. Кн. 2: Брэсцкая вобласць / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007.

  5. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Пінскага раёна / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2003.

  6. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  7. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  8. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.

  9. Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.

  10. Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.

  11. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Брестская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.

  12. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.

  13. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.

  14. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.