ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, вытворчае падраздзяленне, якое ажыццяўляе метэаралагічныя і гідралагічныя назіранні
pdf

ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ

Дата стварэння: 11.06.2025 14:28:42

Дата змены: 10.03.2026 16:39:55


Гідраметэаралагі́чная ста́нцыя

Вытворчае падраздзяленне, якое ажыццяўляе гідралагічныя і метэаралагічныя назіранні. У залежнасці ад прызначэння і праграмы назіранняў падзяляюцца на метэаралагічныя станцыі, гідралагічныя станцыі, авіяцыйна-метэаралагічныя, спецыялізаваныя (у т. л. аграметэаралагічныя станцыі, балотная Палеская).

На тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць у абласных і раённых гарадах, аэрапортах і інш.

Дзяржаўная сетка гідраметэаралагічных назіранняў уключае 193 гідраметэаралагічныя аб’екты: 6 абласных і 3 міжраённыя цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя; 69 метэаралагічных, 7 авіяцыйна-метэаралагічных грамадзянскіх, 5 аграметэаралагічных і 3 гідралагічныя станцыі; балотную станцыю; станцыю фонавага маніторынгу на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка; 114 гідралагічных пастоў (2025).