Дата стварэння: 09.10.2024 09:57:47
Дата змены: 27.05.2025 10:39:12
Абсалю́тны мі́німум
Найменшае значэнне метэаралагічнага элемента, якое назіралася на працягу сутак, месяца, года або за шматгадовы перыяд назіранняў у дадзеным месцы, краіне, на паўшар’і або на ўсім зямным шары.
Так, абсалютны мінімум тэмпературы паветра за перыяд назіранняў для гарадоў: Гомель — –35 °С, Брэст і Гродна — –36 °С, Магілёў — –37 °С, Мінск — –39 °С, Віцебск — –41 °С, для Паўночнага паўшар’я –70 °С (Якуція, Расія), для зямнога шара — –90 °С (Антарктыда, станцыя Усход).