МЕТЭАРАЛАГІЧНЫ ЭЛЕМЕНТ, паказчык стану атмасферы, які характарызуе надвор’е
pdf

МЕТЭАРАЛАГІЧНЫ ЭЛЕМЕНТ

Дата стварэння: 14.10.2024 10:30:07

Дата змены: 09.02.2026 11:16:45


Метэаралагі́чны элеме́нт

Паказчык стану атмасферы, які характарызуе надвор’е.

Да асноўных метэаралагічных элементаў адносяцца: атмасферны ціск, тэмпература паветра, вільготнасць паветра, хуткасць і напрамак ветру, а таксама воблачнасць, атмасферныя ападкі (дождж, снег, град і інш.), атмасферная бачнасць, а таксама тэмпература глебы і паверхні вады, сонечная радыяцыя, доўгахвалевае выпрамяненне Зямлі і атмасферы.

Да метэаралагічных элементаў адносяць таксама розныя прыродныя з’явы, звязаныя з надвор’ем, — навальніцы, завірухі і г. д.