Дата стварэння: 21.05.2025 15:36:03
Дата змены: 29.12.2025 12:24:39
Со́лан
Рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Даўжыня 32 км.
Левы прыток ракі Арэса (басейн ракі Прыпяць). Асноўны прыток — рака Салянка (злева).
Плошча вадазбору 278 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Лясістасць тэрыторыі вадазбору 58 % (лясы мяшаныя, з перавагай хвоі і елкі, месцамі забалочаныя).
Пачынаецца за 4 км на паўночны захад ад вёскі Зялёная Дуброва (у верхнім цячэнні называецца Казённая канава), цячэ па паўднёва-заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны, вусце за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Баравікі.
Даліна на вялікім працягу невыразная, у сярэднім цячэнні каля вёскі Солан трапецападобная. Схілы нізкія, вышынёй да 5–8 м, парослыя мяшаным лесам, часткова разараныя, складзеныя супясчанымі, пясчанымі і тарфянымі грунтамі.
Пойма ў верхнім цячэнні адсутнічае, у сярэднім і ніжнім — двухбаковая (шырынёй 200–500 м), дзе-нідзе слаба забалочаная.
Рэчышча ад вытоку на працягу 19,6 м каналізаванае, астатняе — звілістае, шырынёй 5–10 м.