Дата стварэння: 21.05.2025 15:37:29
Дата змены: 29.12.2025 12:28:25
Та́ліца
Рака ў Старадарожскім, Слуцкім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці. Даўжыня 41 км.
Правы прыток ракі Арэса (басейн ракі Прыпяць). Прытокі — рэкі Бярозаўка і Няжараўка (справа).
Плошча вадазбору 455 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,1 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Мядзведня Старадарожскага раёна, упадае ў Арэсу на поўдзень ад сажалак рыбгаса «Любань» каля горада Любань.
Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.
На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 60–65 % гадавога сцёку.