ДЗЯТЛАЎКА, Дзянцелка, Зітала; рака ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці
pdf

ДЗЯТЛАЎКА

Дата стварэння: 21.05.2025 15:59:45

Дата змены: 20.03.2026 15:28:12


Дзя́тлаўка

Іншыя назвы: Дзянцелка, Зітала.

Рака ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці каля вёсак Засецце, Пенчыцы, Нагародавічы.

Даўжыня 26 км.

Левы прыток ракі Моўчадзь.

Прытокі — рэкі Памарайка, Рума, ручай Карачоўка (правыя), рэкі Патыльты, Дзікая (левыя).

Найбуйнейшы населены пункт на рацэ — горад Дзятлава, дзе на рацэ ёсць невялікая запруда.

Пачынаецца каля вёскі Юравічы за 4 км на паўднёвы захад ад цэнтра горада Дзятлава, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша праз Дзятлава, упадае ў вадасховішча Гезгальскае на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Гезгалы.

Плошча вадазбору 151 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 2,1 ‰.

Рэчышча каналізавана ў 1975 г. на ўсім працягу. Каля вёскі Нагародавічы знаходзіцца сажалка плошчай 0,06 км².