Дата стварэння: 22.05.2025 09:55:18
Дата змены: 08.01.2026 11:33:41
Дзеравя́нка
Рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Даўжыня 14 км.
Левы прыток ракі Лахазва.
Пачынаецца каля вёскі Дзераўная, у верхнім цячэнні перасякае забалочаную мясцовасць (пойма зарасла хмызняком), у сярэднім і ніжнім — участкі, зарослыя лесам, упадае ў Лахазву на паўднёвы захад ад вёскі Тартакі. Каля вёскі Бярозаўка сажалка плошчай 0,15 км. Працякае па Баранавіцкай раўніне.
Плошча вадазбору 75 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 2,1 ‰.
Даліна ракі ў межах ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Стронга».