Дата стварэння: 07.08.2025 15:04:39
Дата змены: 29.12.2025 13:22:14
Нёўда
Іншыя назвы: Нявода, Палу́жанка.
Рака ў Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гродзенскай вобласці. Даўжыня 39 км.
Левы прыток ракі Сэрвач (басейн ракі Нёман). Асноўныя прытокі — рэкі Крамаўка (злева) і Зямчатка (справа).
Пачынаецца каля аграгарадка Нёўда Навагрудскага раёна, вусце на поўнач ад вёскі Беразавец Карэліцкага раёна.
Цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша па ўзгорыстай мясцовасці, перасечанай глыбокімі лагчынамі і ярамі.
Плошча вадазбору 253 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 3,4 ‰.
Даліна шчыльна заселена.
Рэчышча каналізавана на працягу 10 км (ад вёскі Аколіца Карэліцкага раёна да вусця), на астатнім працягу моцназвілістае (шырыня 4–6 м).
Пойма роўная, месцамі забалочаная, пакрытая хмызняком (шырыня 100–150 м).
Рака прымае сцёк меліярацыйных каналаў.