ПСУЯ, возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці
pdf

ПСУЯ

Дата стварэння: 07.08.2025 15:11:18

Дата змены: 06.01.2026 11:29:28


location Google location Yandex

Псуя, возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці


Псу́я

Возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці.

Размешчана ў басейне ракі Шоша, за 30 км на ўсход ад горада Глыбокае, каля ўсходняй ускраіны аграгарадка Псуя.

На паўднёвым захадзе выцякае ручай, які ўпадае ў возера Доўгае.

Плошча 0,65 км², даўжыня 2,28 км, максімальная шырыня 0,5 км, максімальная глыбіня 10,5 м. Абʼём вады 2,81 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 5,9 км. Плошча вадазбору 3,6 км².

Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

Схілы вышынёй да 12 м, спадзістыя і ўмерана стромкія, пераважна разараныя.

Берагі нізкія, вышынёй 0,2–0,3 м, задзернаваныя, пад хмызняком. Дно выслана сапрапелем, у мелкаводнай зоне пясчанае. Зарастае слаба, найбольш моцна ў паўднёвым заліве.